Государственное учреждение образования "Средняя школа №12 г. Борисова"
телефон: +375177976267
email: school12@rooborisov.by
222518 г. Борисов, ул. 10 лет БССР, 4

Дзень роднай мовы

21.02.2023
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

 

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

 

У нашай школе гэты дзень праходзiць вельми ярка i разнастайна. Настаунiкi арганiзавалi розныя мерапрыемствы на беларускай мове. 

 

 

Вучні 4 «Б» класа адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Разам з бібліятэкарам здзейснілі літаратурнае падарожжа па беларускай мове “Каб мова родная гучала…” Даведаліся пра топ-10 папулярных моў свету, прыводзілі прыклады сінонімаў, антонімаў і амонімаў беларускай мовы, адгадвалі загадкі. Традыцыйна ў гэты дзень бібліятэкар знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з жыццёвым шляхам пісьменніка - юбіляра. Так, у 2023 годзе паэт Мікалай Чарняўскі адсветкаваў 80 - годдзе. З вялікім жаданнем дзеці чыталі ўслых вершы паэта.

Версия сайта для слабовидящих