Прадстаўнікі Выдавецкага дома знаходзяцца ў прэс-туры ў Барысаве
✅ Ён пачаўся сустрэчай намесніка дырэктара па развіцці Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Ірынай Садоўскай.
Падчас дыялогу абмеркавалі пытанні падпіскі, перспектывы супрацоўніцтва з профільным выданнем, а таксама вызначылі тэмы для найбліжэйшых публікацый.
Сярод іх — рэалізацыя праектаў духоўна-маральнага выхавання ў сярэдняй школе № 24 Барысава. Дырэктар установы Таццяна Пракапенкава расказала, што педагогі развіваюць адпаведны кірунак ужо 24 гады. Акрамя таго, у школе створаны абласны рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні.
🧩 Настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 12 Барысава Настасся Гвоздзь падзялілася сваімі падыходамі і бачаннем адносна выкладання прадмета, а таксама расказала, над якімі праектамі працуе з адоранымі навучэнцамі.
У групе прадоўжанага дня сярэдняй школы № 8 Барысава выхавальніцай працуе Святлана Тубалева. Як яна арганізоўвае работу з навучэнцамі пачатковай школы? Якім відам дадатковай дзейнасці вучыць дзяцей?
Адказы на гэтыя пытанні і многа цікавай інфармацыі пра названых педагогаў Барысава ў хуткім часе знойдзеце на старонках "Настаўніцкай газеты".